2012-07-25 11:43:23

Папа спачувае ў сувязі з гібеллю кубінскага дысідэнта Асвальда Пая


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI выказаў свае спачуванні ў сувязі з гібеллю кубінскага дысідэнта, хрысціянскага дэмакрата, Асвальда Пая. Ён загінуў у аўтакатастрофе ў нядзелю каля горада Баямо падчас наведвання правінцыі Гранма. Спачувальну тэлеграму ад імя Папы скіраваў Субстытут Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Анжэла Бэчу. У тэлеграме на імя кардынала Хаймэ Артэгі, арцыбіскупа Гаваны, адзначаецца, што Бэнэдыкт XVI перадае свае шчырыя спачуванні і выказвае духоўную блізкасць сям’і заўчасна памерлага. Папа ўзносіць да Бога гарачую малітву аб вечным супакоі Асвальда Пая і просіць супакою і сілы ў гэты час смутку для тых, хто аплаквае незаменную страту. 60-гадовы лідэр Хрысціянска-дэмакратычнага руху быў сузаснавальнікам праекта “Варэла” – петыцыі аб правядзенні рэферэндуму па адмене аднапартыйнай сістэмы на Кубе. Асвальда Пая быў найбольш выбітнай фігурай палітычнай апазіцыі ў краіне. Ён быў добрым прыкладам таго, як дасягнуць сваёй мэты, не звяртаючыся да насілля, за што стаў лаўрэатам Міжнароднай прэміі Сахарава – узнагароды для праваабаронцаў, якую заснаваў Еўрапарламент. Яго кандыдатуру таксама двойчы вылучалі на Нобелеўскую прэмію міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.