2012-07-25 11:19:41

Кардыналам Аўгустоні і Стафарду спаўняецца 90 і 80


RealAudioMP3 Швейцарскі кардынал Джыльберта Аўгустоні і амерыканскі кардынал Джэймс Фрэнсіс Стафард святкуюць 26 ліпеня юбілеі. Першаму спаўняецца 90, другому – 80, што пазбаўляе яго права ўдзельнічаць у канклаве. Па стане на заўтрашні дзень 120 з 208 кардыналаў маюць права голасу падчас выбару Пантыфіка. Паходзячы з Шафхаўзэн Аўгустоні кіраваў у перыяд з 1992 па 1998 гг. Апостальскай сігнатурай, вышэйшай судовай інстанцыяй Святога Пасаду. Перад гэтым ён працаваў з 1970-1986 гг. у Рымскай роце, а затым быў сакратаром Кангрэгацыі па справах Духавенства. Кардынальскі бірэт яму ўручыў Ян Павел II у 1994 г.

Кардынал Стафард паходзіць з Балтымора. З 2003 па 2009 гг. ён быў кіраўніком Апостальскай пенітэнцыярыі. Як Вялікі пенітэнцыярый, так гучаў яго афіцыйны тытул, ён валодаў вярхоўнай адміністрацыйнай уладай, якая ўключае, у тым ліку, зняцця экскамунік і прадастаўленне індульгенцый. У Рым амерыканскі іерарх прыехаў, калі ў 1986 г. Ян Павел II прызначыў былога арцыбіскупа Дэнвера старшынёй Папскай рады па справах свецкіх. У гэтай якасці ён адказваў за асацыяцыі свецкіх католікаў у Касцёле і арганізацыю Сусветных дзён моладзі. 1998 г. Ян Павел II далучыў яго да Калегіі кардынаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.