2012-07-25 14:43:52

Кардынал і комік паразмаўляюць аб месцы гумару ў Касцёле


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Нью-Ёрку кардынал Цімаці Долан і вядомы амерыканскі комік Стывен Колбэр сустрэнуцца ва ўніверсітэце Бронкса, каб паразмаўляць аб месцы гумару ў хрысціянстве. “Я з нецярпеннем чакаю вялікай размовы з узрушаючым тэолагам і таленавітым комікам”, - прызнаўся амерыканскі езуіт і папулярны пісьменнік Джэймс Марцін, які будзе весці сустрэчу пад назвай “Кардынал і Кольбэр. Гумар, радасць і духоўнае жыццё” 14 верасня.

Дарэчы, новая кніга Марціна, “Паміж небам і весялосцю”, даследуе сувязь паміж гумарам і верай, а сам святар лічыць, што гумар “гэта менавіта тое, што патрэбна Каталіцкаму Касцёлу”. Але заўважае, што “быць радасным не азначае, што вы можаце ігнараваць цярпенне або боль ці нават канфлікт”.

Комік Стывен Кольбэр на працягу ўсяго жыцця практыкуе каталіцкую духоўнасць, якая была сфарміравана часткова стратай бацькі і двух братоў у авіякатастрофе, калі яму было 10 гадоў. Але побач была маці, якая “навучыла яго быць удзячным за сваё жыццё незалежна ад таго, якія рэчы яно прынесла, што непасрэдна звязана з вобразам Хрыста на крыжы”, прызнаўся сам кормік. Сёння, Колбэр з’яўляецца бацькам траіх дзяцей, практыкуючым католікам, які часам выкладае ў нядзельнай школе ў Нью-Джэрсі.

Кардынал Долан, дарэчы, старшыня епіскапату ЗША, неаднойчы даваў зразумець, што, на яго думку, гумар з’яўляецца неад’емнай часткай будучыні Касцёла. Ён лічыць, што аптымізм, пазітыўны настрой, радасць, павінны адрозніваць верніка ад іншых.







All the contents on this site are copyrighted ©.