2012-07-23 16:14:24

Індыйскія католікі напішуць разважанні на Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян


RealAudioMP3 Разважанні да наступнага Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян падрыхтуюць члены Студэнцкага хрысціянскага руху і Федэрацыі студэнтаў універсітэтаў Індыі. У цэнтры разважанняў будзе асуджэнне каставай сістэмы, заклік да спынення пераследу хрысціян і дапамогі так званым “недатыкальным”, большасць з якіх – вызнаўцы Хрыста. Гэтыя тэмы асабліва важныя для Індыі, дзе хрысціяне складаюць каля 3,5% насельніцтва, але рэлігійная свабода абвешчаная Канстытуцыяй часта абмяжоўваецца. У гэтым кантэксце Касцёл выконвае вельмі важную ролю: будуе культуру дыялогу і гармоніі, распавёў індыйскі біскуп Фелікс Махада. “Урад дапамагае ўсім “недатыкальным”, акрамя хрысціян і мусульман. Мне здаецца, што гэта несправядліва і Касцёл ніколі не спыніцца са сваімі пратэстамі, бо ў Індыі не існуе прывілеяванай рэлігіі”, - адзначыў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.