2012-07-23 14:48:51

Святы Айцец прызначыў віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла


RealAudioMP3 22 ліпеня Бэнэдыкт XVI прызначыў новым віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла арцыбіскупа Пьера Луіджы Чэлата, які замяніў на гэтай пасадзе кардынала Сантаса Абрыла і Кастэла, прызначанага раней архіпрэзбітэрам Папскай базылікі Санта Марыя Маджорэ. Арцыбіскуп Чэлата з 2002 па 2012 г. быў сакратаром Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, а да гэтага, Апостальскім нунцыем у Турцыі, Туркменістане, Славеніі і Бельгіі. Новы віцэ-камерленга нарадзіўся ў Італіі ў 1937 г. і атырамаў біскупскае пасвячэнне ў 1986 г. Падчас працы ў ватыканскай дыкастэрыі займаўся развіццём дыялогу з мусульманамі, а таксама ўзначальваў фонд “Nostra Aetate”, мэта якога заключаецца ў выдачы стыпендый вернікам розных рэлігій, якія жадаюць бліжэй пазнаёміцца з хрысціянствам.

Віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла здзяйсняе важныя функцыі падчас вакантнасці Пасаду св. Пятра. Ён з’яўляецца паплечнікам кардынала камерленга, функцыя якога заключаецца ў афіцыйным пацвярджэнні смерці Папы і запячатанні папскіх апартаментаў да часу абрання новага Пантыфіка. Акрамя таго, ён нясе адказнасць за падрыхтоўку пахавання. У звычайны перыяд кардынал камерленга кіруе маёмасцю Касцёла, калі Пантыфік знаходзіцца ў падарожжах. Сёння гэту пасаду займае кардынал Тарчызіо Бэртонэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.