2012-07-23 13:19:47

Кірыл I высока цэніць супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам


RealAudioMP3 Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл I высока ацаніў супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам. У апошнія гады каталіцка-праваслаўныя адносіны палепшыліся, сказаў Патрыярх падчас сустрэчы з прэмер-міністрам Італіі Марыё Монці ў нядзелю 22 ліпеня ў Маскве. “Па шматлікіх пытаннях мы знаходзімся ў сугуччы, асабліва ў пастырскіх пытаннях, якія адносяцца да жыцця сучаснага чалавека”, - сказаў Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы. Паводле яго, гэта тэма ў двухбаковым дыялогу паміж Цэрквамі, самая галоўная, бо мае непасрэднае дачыненне да жыцця людзей.

Патрыярх дадаў, што гэта не азначае, што “традыцыйныя праблемы, якія мы атрымалі ў спадчыну з мінулага”, не важныя. Гэта азначае “нашу ўвагу да актуальных пытанняў, якія ўплываюць на жыццё сучасных хрысціян, праваслаўных і католікаў”. Две Царквы змагаюцца з духоўным крызісам, звязаным з эрозіяй традыцыйных маральных каштоўнасцяў, нагадаў Кірыл І. Ён адзначыў, што Руская Праваслаўная Царква і Каталіцкі Касцёл намагаюцца разам вярнуць хрысціянскія каштоўнасці ў сучасныя грамадскія адносіны. Патрыярх спаслалася на разбіральніцтва ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека па справе прысутнасці крыжоў у італьянскіх школах. Калі Праваслаўная Царква і Расія згулялі “актыўную ролю” у тым, каб Страсбургскі суд пераглядзеў сваё першапачатковае рашэнне аб забароне крыжоў у школах.







All the contents on this site are copyrighted ©.