2012-07-23 14:28:46

Гадавіна аднаўлення Лацінскага Патрыярхату ў Іерусаліме


RealAudioMP3 Сёння, 23 ліпеня 2012 г., спаўняецца 165 гадоў аднаўлення Лацінскага Патрыярхату ў Іерусаліме. 23 ліпеня 1847 г. папа Пій IX скіраваў Апостальскі ліст “Nulla celebrior”, якім замацаваў гэта рашэнне. У ім Святы Ацец адзначаў непаўторнасць і важнасць для хрысціян гэтага палестынскага гораду, “што змяшчае вядомыя помнікі, сведкі падзей, ў якіх браў удзел Пан наш Езус Хрыстус”, - напісаў Папа. Пантыфік узгадаў багатую і драматычную гісторыю Іерусаліма, які цярпеў ад шматлікіх войнаў, у тым ліку рэлігійных, быў захоплены мусульманамі, што зрабіла немагчымым прабыванне ў ім каталіцкай іерархіі і існавання якіх-кольвечы структур.

“У цяперашні час прычын, якія перашкаджалі Лацінскаму Патрыярху Іерусаліма пражываць у сваёй дыяцэзіі для акармлення паствы ўжо не існуе”, - сцвярджаў Пій IX у 1847 г. Пантыфік перадаў пад юрысдыкцыю Патрыярха таксама Кустодыю Святой Зямлі Братоў Меншых і даручыў Кангрэгацыі Распаўсюджвання Веры (сёння Кангрэгацыя Евангелізацыі Народаў), здзяйсняць каардынацыю сувязі Лацінскага Патрыярхату з Апостальскай Сталіцай.







All the contents on this site are copyrighted ©.