2012-07-23 13:37:25

Багдадскі біскуп уражаны маштабамі насілля ў Іраку


RealAudioMP3 Дапаможны біскуп Багдадскай архідыяцэзіі Шлемон Вардуні ўражаны маштабамі тэрактаў, якія адбыліся 23 ліпеня ў некалькіх іракскіх гарадах і прынеслі шмат смерцяў. Ён занепакоены такога кшталту насіллем падчас месяцу Рамадан – мусульманскага посту, які пачаўся ў мінулую пятніцу і з’яўляецца на самой справе часам пакаяння, малітвы і міру. Халдэйскі каталіцкі біскуп заявіў, што забойцы “заплямілі яго крывёй нявінных”. “У нас ёсць толькі малітва, з якой мы просім міру і паяднання для ўсіх іракцаў”, - сказаў іерарх.

23 ліпеня адбыліся 22 напады ў 14 гарадах, у тым ліку ў сталіцы Іраку Багдадзе, у якіх загінуў паводле першых дадзеных па меншай меры 91 чалавек. Ніхто не ўзяў на сябе адказнасці за тэракты. Іракскія ўлады падазраюць, што выбухі былі здзейснены тэрарыстычнай арганізацыяй “Аль-Каіда”.







All the contents on this site are copyrighted ©.