2012-07-22 13:15:54

Бэнэдыкт XVI перад “Анёл Панскі”: Злы сее вайну, а Бог – мір (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Аб Богу – Пастыры чалавецтва паразважаў Бэнэдыкт XVI 22 ліпеня перад традыцыйнай малітвай “Анёл Панскі”. Папа звярнуўся да сабраных перад Апостальскім палацам у Кастэль Гандольфа вернікаў, з заклікам пераадольваць спакусы злога і імкнуцца да самага глыбокага жадання чалавечага сэрца: да вечнага жыцця і супакою, якія можа даць толькі Бог. Таксама Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў з заклікам аб малітве ў інтэнцыі Алімпійскіх гульняў, якія праз некалькі дзён пачнуцца ў Лондане. “Дарагія браты і сёстры, - сказаў Папа - Слова Божае на гэту нядзелю прапануе нам фундаментальную і заўсёды прывабліваючую біблійную тэму: нагадвае нам аб тым, што Бог – гэта пастыр чалавецтва. Гэта значыць, што Бог жадае для нас жыцця, хоча весці нас на добрыя пашы, туды, дзе мы зможжам насыціцца і адпачнуць. Ён не хоча, каб мы згубліліся і памерлі, але каб дасягнулі мэты нашага шляху, якой з’яўляецца поўня жыцця. Гэтага жадае кожны айцец і маці для сваіх дзяцей: дабра, шчасця, рэалізацыі. У Евангеллі Езус прадстаўляецца нам, як Пастыр згубленых ягнятак дома Ізраэля. Яго позірк на людзей - гэта позір “пастырскі”. Напрыклад у Евангеллі на гэту нядзелю, гаворыцца аб тым, што Ён “выйшаўшы з чоўна ўбачыў мноства людзей, змілаваўся над імі, бо яны былі як авечкі без пастыра. І пачаў іх многаму вучыць” (Мк 6, 34). Езус уцелаўляецца ў Добрага пастыра са сваім спосабам прапаведвання і дзеяння, клапоцячыся аб хворых і грэшніках, тых, хто “згубіўся”, каб вывесці іх у надзейнае месца, да міласэрнасці Айца.

Сярод “згубленых авечак”, якіх Езус павёў да збаўлення, была таксама адна жанчына, якую звалі Марыя. Яна паходзіла з Магдалы, возера ў Галілеі, і таму называлася Магдалена. Сёння Касцёл адзначае яе літургічны успамін. Евангеліст Лука распавядае, што з яе Езус выгнаў сем дэманаў (пар. Лк 8,2), гэта значыць, збавіў яе ад поўнага падпарадкавання злому. А ў чым заключаецца гэта глыбокае аздараўленне, якое Бог чыніць з дапамогай Езуса? Яно заключаецца ў сапраўдным, поўным спакоі, плёне прымірэння чалавека з самім сабой і з усімі сваімі адносінамі: з Богам, з іншымі, са светам. Сапраўды, злы спрабуе заўсёды разбурыць Божую справу, сеючы падзелы ў сэрцы чалавека: паміж целам і душой, паміж чалавекам і Богам, у міжасабовых, сацыяльных, міжнародных адносінах, у адносінах паміж чалавекам і стварэннем. Злы сее вайну; Бог стварае мір. Як казаў св. Павел, Хрыстус – “гэта наш мір, той, які з двух зрабіў адно, сваім целам разбурыўшы мур падзелаў, які іх разлучаў, гэта значыць варожасць” (Эф 2,14). Каб споўніць гэту справу радыкальнага прымірэння Езус, Добры Пастыр, павінен быў стаць Ягняткам, “Ягняткам Божым ... які бярэ на сябе грахі свету” (Ян 1, 29). Толькі так было магчыма рэалізаваць гэта цудоўнае абяцанне, якое ўтрымліваецца ў псальме “Так, дабрыня і вернасць будуць заўсёды са мной, на працягу ўсіх дзён жыцця майго, буду жыць яшчэ ў доме Пана, на доўгія дні” (22/23,6).

Дарагія сябры, гэтыя словы ўскалыхваюць сэрца, бо выражаюць наша самае глыбокае жаданне, кажуць аб тым, для чаго мы былі створаны: аб жыцці, жыцці вечным! Гэта словы тых, хто як Марыя Магдалена, перажыў любоў Бога ва ўсласным жыцці і пазнаў сапраўдны спакой. Словы, як ніколі сапраўдныя, якія былі на вуснах Панны Марыі, якая ўжо пасялілася назаўсёды на нябесных пашах, куды яе прывёў Ягнятка Пастыр. Марыя, Маці Хрыста, нашага супакою, маліся за нас!

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Бэнэдыкт XVI нагадаў, што праз некалькі дзён у Лондане пачнуцца ХХХ Алімпійскія гульні. “Алімпіяда гэта найбольшая падзея ў спартыўным жыцці, у якой удзельнічаюць атлеты з розных краін свету, і носіць у сабе таксама вялікае сімвалічнае значэнне. Таму Каталіцкі Касцёл глядзіць на яе з асаблівай сімпатыяй і ўвагай”, - сказаў Святы Айцец. Ён заклікаў маліцца, каб паводле волі Бога, Алімпійскія гульні ў Лондане, сталі сапраўдным досведам братэрства паміж народамі на Зямлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.