2012-07-22 11:12:43

Бэнэдыкт XVI аб важнасці шчырага дыялога паміж сужонкамі


RealAudioMP3 Хрысціянскія сужэнскія пары гэта “усміхаючаяся аблічча Касцёла і найлепшыя пасланнікі любові ўмацаванай верай”. З такім пасланнем звярнуўся Бэнэдыкт XVI да ўдзельнікаў ХІ Міжнароднай сустрэчы руху сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre Dame”, якое прайшло 21 ліпеня ў Бразіліа. У пасланні да ўдзельнікаў руха, заснаванага ў 1939 г. французскім святаром а. Анры Кафарэлем, Папа адзначыў, што “праблемы і цяжкасці, якія сужэнствы і сям’і перажываюць сёння, абумоўлены атмасферай нарастаючай секулярызацыі”. Перад абліччам гэтай рэчаіснасці, менавіта хрысціянскія сужэнскія пары, паводле Пантыфіка, пакліканы абвяшчаць “фундаментальныя праўды аб чалавечай любові і іх глыбокім значэнні”, не толькі словам, але стылем свайго жыцця. Папа нагадаў словы Паўла VI аб тым, што любоў паміж мужчынай і жанчынай, усмешка дзіцяці, супакой хатняга агменю – гэта адлюстраванне іншай любові і яе бясконцы заклік.

“Канешне, гэты ідэал можа падавацца вельмі высокім”, - напісаў Папа, але ён звярнуў увагу, што менавіта ў штодзённым сведчанні аб ім заключаецца місія руху сужэнскай духоўнасці.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў важнасць прыняцця сакрамэнтаў, удзелу у нядзельнай св. Імшы, а даксама “абавязку пасядзець” – г.зн. дыялога паміж сужонкамі, падчас якога яны шчыра слухаюць адзін аднаго і абмяркоўваюць свае самыя важныя праблемы. “У нашым свеце, так моцна пазначаным індывідуалізмам, актывізмам, паспешлівасцю і неўважлівасцю, шчыры і пастаянны дыялог паміж сужонкамі з’яўляецца сутнасна важным для таго, каб не дапусціць нараджэння і павялічэння непаразмуменняў, што часта прыводзяць да невылечных падзелаў, якія ніхто не можа дапамагчы пераадоліць”, - адзначыў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.