2012-07-21 15:43:05

Ліван: усё амаль падрыхтавана да візіту Папы


RealAudioMP3 Падрыхтоўка да візіта Папы ў Ліван ужо выканана на 80%. Аб гэтым расказаў у інтэрв’ю нашаму радыё кс. Маруан Табет, каардынар візіта Святога Айца ў гэту блізкаўсходнюю краіну. Ён падзяліўся некаторымі асаблівасцямі арганізацыі візіта Пантыфіка. Кс. Табут адзначыў, што на Блізкім Усходзе ў згодзе паміж сабой пражываюць прадстаўнікі розных хрысціянскіх традыцый і для таго, каб адлюстраваць мазаіку хрысціянскіх абрадаў рэгіёна прадстаўнікі кожнага з іх будуць спяваць падчас св. Імшы з удзелам Бэнэдыкта XVI.
“Каля алтара будуць размешчаны 7 хораў, кожны з якіх будзе спяваць паводле уласнага абрада. Гэта, што тычыцца св. Імшы ў Бейруце. Затым, усе гэтыя хоры аб’яднаюцца ў адзін і заспяваюць супольна: мараніты, мельхіты, армяне-католікі, сіра-католікі і лаціняне. Усе будуць спяваць разам: амаль 300 спевакоў”, - расказаў святар.
Кс. Табет адзначыў, што св. Імша з удзелам Папы будзе праходзіць на лацінскай мове, аднак усё астатняе будзе адбывацца паводле усходнехрысціянскіх традыцый. Таксама каардынатар візіта расказаў, што ў рамках візіта Святога Айца будзе арганізавана сустрэча з моладзю. Паводле святара ў ёй прымуць удзел каля 20 тыс. юнакоў і дзяўчат, якія жадаюць памаліцца з ім і пачуць яго словы.








All the contents on this site are copyrighted ©.