2012-07-21 16:14:04

Год таму адыйшоў у вечнасць кардынал Казімір Свёнтэк


RealAudioMP3 21 ліпеня 2011 г., роўна год таму, адыйшоў у вечнасць кардынал Казімір Свёнтэк – першы каталіцкі іерарх, у гісторыі незалежнай Рэспублікі Беларусь, які атрымаў з рук Святога Айца такую высокую годнасць. Вернікі, а таксама многія няверуючыя жыхары нашай краіны, з вялікай пашанай і павагай узгадваюць аб беларускім кардынале. І на гэта ёсць прычыны – іерарх, хоць і нарадзіўся у польскай сям’і, але да канца прысвяціў сябе збаўленню душаў беларусаў і аднаўленню рэлігійнага жыцця ў нашай краіне. Смерць кардынала Свёнтэка, шырока асвятлялася каталіцкім СМІ ў розных краінах свету. Менавіта беларускі іерарх для многіх пакаленняў людзей, якія перажылі цяжкасці звязаныя з рэлігійным пераследам і таталітарным кантролем з боку дзяржавы, бачылі у кардынале Свёнтку сімвал мужнага супрацьстаяння чалавеканенавісным дыктатурам і вялікага сведчання веры ва ўсемагутнасць і міласэрнасць Бога.

З нагоды гадавіны смерці кардынала ў святынях нашай краіны пройдуць набажэнствы памяці і св. Імшы аб супакоі душы іерарха. Кардынал Свёнтэк да гэтага дня працягвае сваё служэнне, будучы прыкладам для сучаснага пакалення вернікаў і звяртаючыся да іх за сваім запаветам.








All the contents on this site are copyrighted ©.