2012-07-20 14:00:19

“L’Osservatore Romano”: пастаянны праваслаўна-каталіцкі дыялог


RealAudioMP3 На працягу гісторыі тэалагічны дыялог паміж грэка-праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам адбываўся пастаянна. Паміж Рымам і Канстантынопалем заўсёды быў абмен пасламі, для таго, каб дзяліцца поглядамі на тыя ці іншыя пытанні і спрыяць прымірэнню пасля “схізмы” 1054 г. Прынцып дыялога паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам ніколі не падвяргаўся сумневам. Сённяшняя “L’Osservatore Romano” нагадвае, што адной з такіх спробаў паяднання, быў ІІ Ліонскі Сабор у 1274 г., па дарозе на які памёр св. Тамаш з Аквіну. Нягледзячы на непрыняцце яго рашэнняў большасцю візантыйскіх іерархаў тэалагічны дыялог працягваў развівацца. Ватыканскае выданне адзначае, што публічныя дускусіі дазволілі “лацінянам” пазнаёміцца з тэалагічнай спадчынай Візантыі і ў той жа час “візантыйскім эрыдутам” пазнаёміцца з працамі лацінскіх Айцоў і схаластычнымі аўтарамі, многія творы якіх былі перакладзены на грэцкую мову. Адзначаецца, што менавіта пасля перакладу твораў Аўгустына і св. Тамаша з Аквіну візантыйскія тэолагі пачалі набліжаць патрыстычнае вучэнне і схаластычныя ідэі ў адзін “corpus teologicum”.

Падкрэсліваецца, што напрыклад такія “слупы праваслаўя”, як Грыгорый Паламас і Марк Еўгеній спасылаліся на заходнехрысціянскія творы. “Аж да нядаўняга часу, многія з гэтых адкрыццяў, былі невядомы экспертам, - адзначае “L’Osservatore Romano” – але зараз група праваслаўных і каталіцкіх навукоўцаў прысвяціла ўласныя даследванні таму, каб адкрыць лацінскі і схаластычны ўплыў на тэалагічныя візантыйскія працы XIV і XV ст.”.








All the contents on this site are copyrighted ©.