2012-07-20 11:33:55

Перанесена прэзентацыя гімна Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 Прэзентацыя гімна Сусветных дзён моладзі перанесена з 27 ліпеня на 14 верасня. Аб гэтым паведаміў прадстаўнік арганізацыйнага камітэта моладзевага форума кс. Леанарда Лёнін. Святар патлумачыў, што новая дата была абрана не выпадкова – яна супадае са святам Узвышэння Святога Крыжа, а таксама спецыяльным моладзевым чуваннем, якое пройдзе на тэрыторыя авіябазы “Святога Крыжа” каля Рыа-дэ-Жанейра. Гімн Сусветных дзён моладзі быў выбраны з 20 прадстаўленых журы варыянтаў. Асноўнымі крытэрыямі для гэтага была мастацкая якасць твору і адпаведнасць яго тэксту каталіцкаму навучанню. Кс. Леанарда паведаміў што хутчэй за ўсё гімн будзе перакладзены на розныя мовы.








All the contents on this site are copyrighted ©.