2012-07-20 10:42:07

Бэнэдыкт XVI уручыць “Нобелеўскую прэмію у галіне тэалогіі”


RealAudioMP3 20 кастрычніка, падчас Сінода Біскупаў прысвечанага тэме новай евангелізацыі, Бэнэдыкт XVI уручыць двум тэолагам, імёны будуць названы пазней, “Прэмію Ратцынгера” – узнагароду, якая носіць імя Пантыфіка і метафарычна называецца “Нобелеўскай прэміі ў галіне багаслоўя”. “Прэмія Ратцынгера” уручаецца ўжо другі год запар тым навукоўцам, якія зрабілі найбольшы уклад у развіццё тэалогіі, а яе заснавальнікам з’яўляецца “Ватыканскі фонд Ёзэфа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта XVI”. У мінулым годзе адбылося першае уручэнне “Прэміі Ратцынгера”. Яе лаўрэатамі сталі італьянец Манліо Сімонэцці, прафесар старажытнай хрысіцянскай літаратуры, ка. Олегарыё Ганзалез дэ Кардэдаль з Іспаніі, які напісаў шмат кніг па сістэматычнай тэалогіі, і кс. Максіміліян Гейм з Германіі, які з 2007 г. з’яўляецца прафесарам фундаментальнай і дагматычнай тэалогіі ва універсітэце Хайлігенкройц.

У склад навуковага камітэта які выбірае найбольш адпаведных кандыдатаў на атрыманне прэміі ўваходзяць кардыналы Каміла Руіні, Тарчызіо Бэртонэ і Анджэла Амата і іншыя іерархі і навукоўцы.

Кардынал Руіні расказаў, што “Прэмія Ратцынгера”, можа ўручацца некатолікам, тым хто мае вялікія заслугі ў навуцы ці толькі пачынае сваю кар’еру у галіне тэалогіі, “але ўжо прадэманстраваў строгасць і любоў да сваёй працы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.