Аўстралія: святары не будуць парушаць таямніцу споведзі
Парушэннем свабоды
веравызнання назвалі каталіцкія святары ў Аўстраліі спробу урада краіны прыняць закон
аб перадачы інфармацыі аб выпадках педафіліі, якую святары атрымліваюць падчас споведзі.
Кс. Франк Брэнан, выкладчык Каталіцкага універсітэта ў Сіднэі, параўнаў магчымасць
прыняцця такога закона з сістэмай паліцэйскага кантроля, якая існавала ў таталітарных
рэжымах ХХ ст. “Калі такі закон будзе прыняты, я буду адным з тых, хто з ім не пагадзіцца,
і калі трэба буду сядзець за гэта ў турме”, - сказаў святар. Мітрапаліт Мельбурна
арцыбіскуп Дэніс Харт адзначыў, што у пытаннях захавання таямніцы споведзі Касцёл
не можа ісці на ніякія кампрамісы. Аўстралійскія святары лічаць, што ў гісторыі існавала
шмат выпадкаў калі улады спрабавалі прымусіць расказаць аб тым, што было пачута падчас
споведзі і за адмову многія станавіліся мучанікамі. Яны адзначаюць, што таксама гатовыя
пакутаваць за гэта.