2012-07-19 14:04:22

Эканаміст высока ацэньвае фінансавыя рэформы ў Ватыкане


RealAudioMP3 Нямецкі палітолаг і эканаміст Ральф Ротэ заявіў, што “Святы Пасад на шляху пошукаў фінансавай празрыстасці, зрабіў вялікую працу”. Звычайна такія працэсы доўжацца ад 10 да 15 гадоў, а Ватыкану спатрэбілася толькі тры гады для сваіх пераўтварэнняў, заўважыў Ротэ. Праз некалькі гадоў Святы Пасад можа патрапіць у “белы спіс” краін Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, якія адзначаюцца высокім узроўнем процідзеяння легалізацыі злачынных даходаў, лічыць навуковец, які праводзіць даследаванні ў галіне фінансаў Ватыкана.

Пасля экспертызы “Moneyval”, трэба каб Апостальская Сталіца не закрылася “у міжнародным сэнс”, лічыць эканаміст. Ротэ нагадаў, што іншыя малыя краіны, як Сан-Марына або Манака, нават па прашэсці дзесяцігоддзяў маюць сур’ёзныя праблемы з антэкарупцыйным заканадаўствам. “Moneyval” прадставіў 18 ліпеня першы даклад па фінансавай сітуацыі Ватыкана. У той час, як іншыя малыя дзяржавы прайшлі ўжо чацвёрты раўнд ацэнкі.

Нямецкі эканаміст упэўнены, што арганізацыйныя і тэхнічныя праблемы, вызначаныя міжнароднымі экспертамі, можна было б “вырашыць досыць хутка”. У наступным раўндзе ацэнкі, на працягу двух-трох гадоў, Камітэт экспертаў разгледзіць эфектыўнасць рэалізацыі сваіх прапаноў Святым Пасадам. Пасля чаго, шлях да “белага спісу” будзе адкрыты.

З дакладу, апублікаванага “Moneyval” у сераду, можна зрабіць выснову, што Апостальская Сталіца і Дзяржава Ватыкан выканалі 9 з 16 асноўных міжнародных стандартаў фінансавай празрыстасці. Нямецкі эксперт лічыць, што гэта добры вынік.


Як заявіў учора кс. прэлат Эторэ Балестрэра, які займаецца справай з боку Святога Пасаду, на дадзеным этапе Апостальская Сталіца сканцэнтруецца на ліквідацыі недахопаў, згаданых у дакладзе. Гэта адносіцца да кантролю Ватыканскага Банка, незалежнасці Аддзелу фінансавай інфармацыі і ацэнкі рызык.







All the contents on this site are copyrighted ©.