2012-07-19 15:26:09

Папская рада дапаможа афрыканцам узяць у свае рукі будучыню


RealAudioMP3 20-25 лістапада ў танзанскім Дар-эс-Салам пройдзе форум на тэму “Вера, культура і развіццё ў Афрыцы”. У мерапрыемстве прымуць удзел дэлегаты ўсіх біскупскіх канферэнцый краін Афрыкі і Мадагаскара. Пдным з арганізатараў выступіла Папская рада па культуры. Кардынал Адрыен Сар, віцэ-старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Афрыкі і Мадагаскара, арцыбіскупа Дакара, адзначыў, што форум хоча прадэманстраваць, што самі афрыканцы павінны вызначаць сваю будучыню. “У Афрыцы павінна адбыцца рэвалюцыя, якая дазволіць жыхарам кантыненту лепш задумацца над сваім лёсам”, - сказаў іерарх і дадаў, што пасля 50 гадоў незалежнасці, афрыканскі кантынент застаецца ў няволі свайго мінулага.

“Быць незалежным ад іншых – гэта свядомасць, якую неабходна рэалізаваць. Усё часцей і часцей, асабліва маладое пакаленне ўсведамляе, што ад яго, а не ад іншых, залежыць разціццё Афрыкі. Неабходна спрыяць таму, каб гэтая свядомасць пашыралася і перш за ўсё садзейнічала змене менталітэту, паводзінаў, якія паспрыяюць таму, што жыхары Афрыкі адчуюць адказнасць за сваё развіццё , у поўным сэнсе гэтага слова”, - лічыць кардынал Сар.

Іерарх адзначыў, што ўдзельнікі форуму ў Дар-эс-Салам будуць разважаць над тым, як вызначыць гэтае развіццё і як яго рэалізаваць на практыцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.