Францыя: старшыня епіскапату сустрэўся з Прэзідэнтам
Старшыня Канферэнцыі
Біскупаў Францыі кардынал Андрэ Вэн-Труа 17 ліпеня сустрэўся ў Елісейскім палыцы з
Прэзідэнтам краіны Франсуа Аландам. У інтэрв’ю газеце “La Croix” арцыбіскуп Парыжскі
паведаміў, што сустрэча прайшла ў вельмі ветлівай атмасферы, што дапамагло яму прадставіць
пазіцыю Касцёла адносна планаў новаабранага кіраўніка краіны. “Наша размова адбылася
адразу пасля наведання Аландам бальніцы Нотр Дам”, - паінфармаваў іерарх і дадаў,
што быў прыемна ўражаны рэакцыяй Прэзідэнта на ўбачанае ім у шпіталі. “Я спадзяюся,
што гэты вопыт і нашы наступныя сустрэчы і размовы аб вартасці чалавечага жыцця, дапамогуць
змяніць стаўленне Франсуа Аланда да заяўленых ім змен у заканадаўстве краіны”, - прызнаўся
іерарх.
Кардынал Андрэ Вэн-Труа падкрэсліў, што Аланд быў “выключна адкрыты”
на погляды Касцёла на тэму аднаполых сужэнстваў і заявіў, што паважае пазіцыю Касцёла
па гэтым пытанні, але не лічыць яго “партнёрам урада ў гэтай сферы”.
Трэба
нагадаць, што Франсуа Аланд з’яўляецца прыхільнікам эўтаназіі, абортаў, аднаполых
саюзаў і ўсынаўлення дзяцей гомасексуалістамі. Ён выступае таксама за больш радыкальнае
аддзяленне Касцёла ад дзяржавы.