2012-07-18 13:17:12

Урад Шатландыі адмовіў кардыналу ў рэферэндуме


RealAudioMP3 Шатландскі ўрад адмовіўся ад рэферэндуму па законапрекце, які мае на мэце ўключыць у паняцце сужэнства гомасексуальныя саюзы. Як паведаміла “BBC”, прадстаўнік урада заявіў 17 ліпеня вечарам, што ў гэтым пытанні гаворка ідзе не аб Канстытуцыі, а сумленні, таму рэферэндум не патрэбны. Шатландскі кардынал Кейт О’Браен выступіў з ініцыятывай правесці ўсенародны апрос. На яго думку, у людзей ёсць цікавасць да “фундаментальных маральных пытанняў”. Улада павінна “давяраць шатландцам і даць магчымасць Шатландыі самой прыняць рашэнне”, лічыць арцыбіскуп Эдынбурга.

Праціўнікі планаў урада заяўляюць пра негатыўныя наступствы перагляду паняцця сужэнства. Адна з ініцыятыў “Шатландыя для сужэнства”, напрыклад, папярэджвае аб магчымых судовых пазовах да святароў, якія будуць адмаўляцца благаслаўляць гомасексуальныя саюзы. Яшчэ толькі рыхтуюцца папраўкі ў “Закон аб роўнасці”, якія дазволяць святарам не ісці супраць свайго сумлення. Пакуль ён не прыняты, можа запанаваць заканадаўчая блытаніна, папярэджваюць хрысціянскія арганізацыі.

Па дадзеных “The Herald” у выпадку правядзення рэферэндуму больш за палова шатландцаў прагаласавала б супраць папраўкі. У шатландскім парламенце, паводле праведзенага ў чэрвені даследавання, супраць змены закона выступаюць 60 са 129 дэпутатаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.