2012-07-18 15:44:19

Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца са служачымі цыркаў і лунапаркаў


RealAudioMP3 1 снежня Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца ў Ватыкане са служачымі цыркаў і лунапаркаў. Сустрэча пройдзе па ініцыятыве Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, пры супрацоўніцтве з Фондам “Migrantes” і падтрымцы Камісіі па эмігрантах Вікарыяту Рымскай дыяцэзіі. 17 ліпеня ў Рыме праходзіла сустрэча самых буйных аб’яднанняў служачых цыркаў і лунапаркаў. Яны абмеркавалі магчымасць ініцыятыў, звязаных з “Годам веры” у Каталіцкім Касцёле. Менавіта яму і будзе прымеркавана спатканне са Святым Айцом. Кс. прэлат Джанфранка Пэрэга, генеральны дырэктар Фонду “Migrantes” адзначыў, што сустрэча са Святым Айцом – “гэта каштоўная нагода для свету так мала вядомага, паказаць сваё багацце веры і культуры, мастацтва і тэатральнага дзейства”. Дырэктар нацыянальнага цырка Італіі Антоніа Бучоні падкрэсліў, што сустрэча з Пантыфікам будзе мець універсальны характар, а таксама “пазнаёміць Папу з вясёлым светам вандроўнага прадстаўлення”.








All the contents on this site are copyrighted ©.