2012-07-18 11:36:57

Англія: звонавы перфоманс адкрые Алімпійскія гульні


RealAudioMP3 Агульнанацыянальны звонавы перфоманс плануе правесці брытанскі мастак Марцін Крыд на адкрыццё Алімпійскіх гульняў. Арганізацыйны камітэт ініцыятывы запрасіў прыватных асоб і ўстановы 27 ліпеня роўна ў 8.12 на працягу трох хвілін біць у званы на ўсіх вежах касцёлаў, ратушаў і іншых будынкаў ва ўсёй Вялікабрытаніі. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Англіі і Уэльса ўжо абвясціла аб сваім удзеле ў акцыі.

У лісце да “уладальнікаў” званоў, Марцін Крыд напісаў, што яны павінны біць “так хутка і так гучна, наколькі гэта магчыма на працягу трох хвілін”. У якасці падзякі, мастак абяцае ўсім, хто зарэгістраваўся да ўдзелу ў мерапрыемстве, эксклюзіўны рынгтон для мабільнага тэлефону.

Арцыбіскуп Вінцэнт Нікалс удзяліў праекту сваё благаслаўленне. Ян Банс, кіраўнік Місіі брытанскіх баптыстаў, заклікаў хрысціян, каб яны “білі ў званы гучна”, і такім чынам казалі пра Бога і маліліся за мір і паяднанне.







All the contents on this site are copyrighted ©.