2012-07-16 16:22:49

Сірыя: католікі працуюць у рамках міжрэлігійнай арганізацыі


RealAudioMP3 Апостальскі вікарый сірыйскага Алепа Джузепэ Надзара падтрымаў міжрэлігійную ініцыятыву “Мусалаха” (Паяднанне), якая паўстала ў краіне. “Паяднанне, хоць часам яно і цяжкае для рэалізацыі, адзіны шлях да вырашэння праблем”, - лічыць каталіцкі іерарх. Паводле яго, гэта трэці шлях вырашэнння канфлікту ў сірыйскім сцэнарыі, дзе асновай з’яўляецца сумесны дыялог па палітычных, грамадскіх і рэлігійных пытаннях.

Арцыбіскуп цалкам падтрылівае ініцыятыву, звяртаючы ўвагу на пазітыўны дух арганізацыі, канчатковай мэтай якой з’яўляецца выратаванне чалавечага жыцця. Сучасны чалавек у гэтым трагічным канфлікце, які перажывае сёння Сірыя , павінен памятаць, што жыццё – гэта Божы дар, акрамя таго, ахова жыцця – гэта праява ў тым ліку веры, прычым, незалежна ад веравызнання іншай асобы.

Арганізацыя “Масалаха” паўстала з ініцыятывы народа Сірыі, якая перажывае грамадзянскую вайну. Членамі незалежнага аб’яднання з’яўляюцца людзі розных рэлігій, прафесій, пазіцый у грамадстве, якія спрабуюць наладзіць дыялог з удзельнікамі канфлікту, заклікаючы да абароны жыцця, паяднання і братэрства сірыйскага народа. Апошнім часам, дзякуючы намаганням групы, 60 чалавек, з якіх большасць хрысціян, змаглі пакінуць горад Хомс, сумна вядомы сваімі самымі кровапралітнымі сутыкненнямі паміж апазіцыяй і ўрадавымі войскамі. Эвакуацыя людзей стала магчыма дзякуючы двухбаковаму пагадненню паміж прадстаўнікамі дзяржавы, якія утрымліваюць горад, і ўзброенымі рэвалюцыянерамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.