2012-07-16 13:17:09

Святы Айцец абраў тэму 46-га Сусветнага дня міру


RealAudioMP3 Для Сусветнага дня міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2013 г. абрана тэма – “Благаслаўлёныя міратворцы”. На гэты дзень, па традыцыі, Святы Ацец кіруе сваё пасланне. Сёлета яно мае мэце зааховіць да адказнасці ў будаванні супакою на зямлі. Як адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Папскай рады “Iustitia et Pax”, у Пасланні будзе звернута асаблівая ўвага на глыбокі змест і разнастайнасць разумення міру, пачынаючы ад індывідуальнага вымярэння – унутранага і знешняга, праз вылучэнне антрапалагічнай неабходнасці, сутнасці і маштабаў нігілізму, і заканчваючы фундаментальнымі правамі чалавека, перш за ўсё, свабодай сумлення, слова і рэлігіі.

Пасланне будзе прадстаўлена ў форме этычнага разважання аб некаторых мерах, якія прадпрымае свет для пераадолення фінансава-эканамічнага крызісу, праблем адукацыі, заняпаду інстытутаў і палітыкі, што сведчыць таксама аб крызісе дэмакратычнай сістэмы. Таксама адной з важных тэм Паслання стане 50-годдзе II Ватыканскага Сабору і энцыклікі папы Яна XXIII “Pacem in terris”, якая грунтуецца на ідэі годнасці чалавечай асобы і яе свабоды для будавання грамадства, што служыць кожнаму без дыскрымінацыі. Грамадства, заснаванае на прынцыпе агульнага дабра, і з’яўляецца падмуркам справядлівасці і сапраўднага міру, гаворыцца ў паведамлені ватыканскай дыкастэрыі.

“Благаслаўлёныя міратворцы” стане восьмым Пасланнем Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень міру. Тэмамі папэрэдніх былі: “Мір у праўдзе” (2006), “Чалавечая асоба – сэрца міру” (2007), “Чалавечая сям’я – супольнасць міру” (2008), “Змаганне з беднасцю для будавання міру” (2009), “Калі хочаш мець мір – клапаціся аб стварэнні” (2010), “Свабода веравызнання, як шлях да міру” (2011), “Выхаванне моладзі да справядлівасці і міру” (2012).








All the contents on this site are copyrighted ©.