2012-07-16 10:57:34

Пачаў працу афіцыйны сайт візіту Папы ў Ліван


RealAudioMP3 Пачаў дзейнічаць афіцыйны сайт візіту Бэнэдыкта XVI у Ліван (www.lbpapalvisit.com). Ён пройдзе 14-16 верасня. Папа наведае Бейрут, Баабда, Бзамар, Бкерке і Шарфет. Вэб-старонку ўпрыгожвае лагатып, які складаецца з трох сімвалаў: голуба міра з аліўкавай галінкай, выяваў кедра і крыжа. Яна дзейнічае на арабскай, англійскай, французскай і італьянскай мовах. На інтэрнэт-старонцы, апроч праграмы, змешчаны матэрыялы па біяграфіі і пантыфікаце Бэнэдыкта XVI, а таксама па гісторыі Касцёла на Блізкім Усходзе.

Галоўнай мэтай візіту Святога Айца ў Ліван стане падпісанне і ўручэнне блізкаўсходнім іерархам Апостальскай адгартацыі па выніках Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, які праходзіў з 10 па 24 кастрычніка 2010 г. у Ватыкане







All the contents on this site are copyrighted ©.