2012-07-16 15:57:55

Касцёл знаходзіцца на правільным шляху па прафілактыцы сексуальных злоўжыванняў


RealAudioMP3 На правільным шляху знаходзіцца Касцёл у справе прафілактыкі сексуальных злоўжыванняў у Касцёле, лічыць айцец езуіт Ханс Цольнер, дырэктар Інстытута псіхалогіі Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта. Па прашэсці пяці месяцаў пасля міжнароднай канферэнцыі па пытаннях сексуальнага насілля над непаўналетнімі, які праходзіў Рыме, навуковец падзяліўся яе прамежкавымі вынікамі. Паводле яго, сустрэча была для многіх біскупскіх канферэнцый “праверкай рэальнасцю”. Ён бачыць паляпшэнне сітуацыі ў працы з ахвярамі насілля і касцёльнымі дзеячамі, якія не прытрымліваліся ўказанняў епіскапатаў. Пачалі дзейнічаць таксама юрыдычныя наступствы для іерархаў і настаяцеляў, якія не прытрымліваюцца вызначаных правіл.

Да гэтага часу, толькі прыкладна палова ўсіх нацыянальных канферэнцый біскупаў распрацавалі кіруючыя прынцыпы па прафілактыцы злоўжыванняў, чаго патрабавала Апостальская Сталіца. Айцец Цольнэр паінфармаваў, што пасля 25 гадоў з’яўлення дадзенага пытання, “інтэнсіўная дыскусія” па ім яшчэ не пачалася па-сапраўднаму ў многіх частках Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Еўропы, не кажучы ўжо пра такія кантыненты, як Афрыка і Азія.

Сімпозіум у Рыме быў задуманы, як “дапамога” для епіскапатаў, якія “адстаюць” у распрацоўцы адпаведных інструкцый. Але праз некалькі месяцаў пасля яго біскупскія канферэнцыі “з-за іх недастатковай арганізацыі” наўрад ці прадставяць такі дакумент. Нарэшце, Касцёл павінен улічваць прававыя пытанні ў каля 200 краінах, у якіх існуе свая заканадаўчая спецыфіка.

Папскі грыгарыянскі ўніверсітэт з’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў “платформы электроннага навучання” для абароны ад сексуальных злачынстваў, якая яшчэ знаходзіцца ў стадыі тэставання. “Мы хочам зрабіць штосьці для прафілактыкі, для паляпшэння абароны ад злоўжыванняў”, - заявіў а. Цольнэр. Ён паінфармаваў, што ў бліжэйшыя гады з’явіцца спецыяльная праграма для дыяцэзій, парафій, каталіцкіх школ і г.д., якая стане падставай для 30-гадзіннага прафілактычнага курсу.







All the contents on this site are copyrighted ©.