2012-07-15 12:33:11

“Год веры” і крызіс у Італіі – тэмы падарожжа Папы ў Фраскаці


RealAudioMP3 “Год веры”, які пачынаецца гэтай восенню, а таксама цяперашні эканамічны і грамадскі крызіс у Італіі, сталі цэнтральнымі тэмамі 30-га ўнутрыітальянскага падарожжа Бэнэдыкта XVI. 15 ліпеня Святы Айцец накіраваўся з Кастэль Гандольфа ў Фраскаці. Апошні папскі візіт у гэты горад, які славіцца сваімі вінамі, адбыўся 32 гады таму. У сваёй гаміліі падчас св. Імшы на цэнтральнай плошчы, якая носіць імя св. Пятра, Бэнэдыкт XVI нагадаў, што евангелізацыя павінна не проста абмяжоўвацца абвяшчэннем хрысціянскага паслання. Яна павінна заўсёды ўключаць у сябе клопат аб хворых і маючых патрэбу. Вырашальным для перадачы веры з’яўляецца таксама старанная адукацыі і навучання, звярнуў увагу Папа. “Гэта выдатна і натхняльна, бачыць, што мы нават пасля 2000 гадоў гэты навучальны імпульс Езуса нясём па-ранейшаму”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. Гэта, паводле яго, не толькі заданне бацькоў і адказных за навучанне ў парафіях, але і свецкіх вернікаў, каталіцкіх арганізацый і супольнасцяў, а таксама некасцёльных грамадскіх арганізацый.

У якасці арыентыру для перадачы веры, Папа прапанаваў “Год веры”, дакументы ІІ Ватыканскага Сабору і, рапрацаваны 20 гадоў таму, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Тут можна знайсці “вялізныя багацці” для хрысціянскага навучання новых пакаленняў, звярнуў увагу Пантыфік.

Падчас малітвы верных на св. Імшы ўсе прасілі Бога за ахвяр крызісу ў Італіі, які ў першую чаргу закрануў вялікую колькасць сем’яў.

Некалькі тысяч чалавек віталі Папу, які адправіўся на сваім папамабілі па вуліцах горада. Бэнэдыкт XVI быў прыняты перад мясцовай катэдрай св. Пятра Біскупам Фраскаці Рафаэла Марцінэлі, і кіраўніком муніцыпалітэта Стэфана дзі Тамаза. Пасля набажэнства Святы Айцец на машыне адправіўся назад у сваю летнюю рэзідэнцыю Кастэль Гандольфа, каб правесці з вернікамі малітву “Анёл Панскі”.

Фраскаці, паложанае ў 20 км на паўднёвы-усход ад Рыма ў Альбанскіх гарах, славіцца сваімі аднайменным белым віном. З-за прахладнага клімату ў летні перыяд гэты рэгіён са старажытных часоў быў улюбёным месцам рымлян. Цяперашні Біскуп Фраскаці Рафаэла Марцінэлі доўгі час быў супрацоўнікам Папы. Ён працаваў 23 гады з тагачасным прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння кардыналам Ёзэфам Ратцынгерам. У 2009 г. Святы Айцец паклікаў яго ўзначаліць дыяцэзію Фраскаці. Гэта адна з сямі так званых субурбікарных дыяцэзій, размешчаных у наваколлях Рыма. Яны знаходзяцца пад ганаровым кіраўніцтвам аднаго з кардыналаў-біскупаў, у выпадку Фраскаці – гэта кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ.







All the contents on this site are copyrighted ©.