2012-07-15 14:39:37

Парагвай запрашае Папу


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл і дзяржаўныя ўлады Парагвая запрашаюць Бэнэдыкта XVI у ліпені 2013 г. наведаць краіну. Візіт яны прапануюць спалучыць з падарожжам Папы ў Бразілію на Сусветныя дні моладзі. Прадстаўнікі Касцёла і дзяржавы пераконваюць, што іх краіна сапраўды мае патрэбу ў слове Святога Айца. Візіту Пантыфіка ўжо на працягу некаторага часу просяць таксама Чылі, Калумбія і Панама. Парагвай з’яўляецца адной з самых бедных краін у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, да якой толькі паўтары гадзіны палёту з Рыа-дэ-Жанейра, куды праз год збіраецца Святы Айцец. Краіна знаходзіцца , як падкрэсліваюць з гонарам яе жыхары, у самым сэрцы Паўднёвай Амерыкі, з’яўляецца месцам першай евангелізацыі, якая ажыццяўлялася там галоўным чынам езуітамі, і калыскай каталіцтва ў гэтым рэгіёне.

Парагвайскія біскупы з мінулага году імкнуцца арганізаваць прыбыццё Святога Айца з нагоды святкавання 200-годдзя незалежнасці краіны і 25-годдзя візіту сюды Яна Паўла II. Многія палітолагі лічаць, што тое падарожжа адыграла важную ролю ў адстаўцы праз год шматгадовага прэзідэнта-дыктатара генерала Альфрэда Стрэснэра.







All the contents on this site are copyrighted ©.