2012-07-14 11:25:10

Камерун: панафрыканскі кангрэс свецкіх вернікаў


RealAudioMP3 “Быць сведкамі Езуса Хрыста ў Афрыцы сёння. Соллю зямлі і святлом свету”, – так гучыць тэма панафрыканскага кангрэсу свецкіх вернікаў, які пройдзе ў камерунскай Яўндэ 4-9 верасня. Арганізатарам форума з’яўляецца Папская рада па справах свецкіх – якая традыцыйна арганізуе падобныя мерапрыемствы, рэгіянальнага і кантынентальнага узроўняў у розных частках свету. Панафрыканскі кангрэс пройдзе на базе Цэнтральнаафрыканскага каталікага ўніверсітэта. Рашэнне аб яго правядзенне было прынята яшчэ падчас візіту Бэнэдыкта XVI у Камерун і Анголу ў сакавіку 2009 г., а затым падцверджана падчас візіту Папы ў Бенін у лістападзе 2011 г.

“Дадзеная сустрэча сведчыць аб імкненні з боку Папскай рады па справах свецкіх ісці насустрач мясцовым Касцёлам. Між іншым, яна дапаможа заахвоціць свецкіх стаць актыўнымі членамі Каталіцкага Касцёла і сведкамі веры ў Езуса Хрыста ў сучаснай Афрыцы”, - адзначаецца ў спецыяльным паведамленні ватыканскай дыкастэрыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.