2012-07-14 11:39:58

Барталамей І пацвердзіў свае экуменічныя імкненні


RealAudioMP3 Канстантынопальскі Патрыярх зноў пацвердзіў, што лічыць сваім абавязкам працаваць на ніве дасягнення хрысціянскага адзінства. Барталамей І, які выконвае абавязкі Прадстаяцеля Канстантынопальскай Праваслаўнай Царквы з 1991 г., сказаў, што яго папярэднік, Патрыярх Афінагор, у свой час быў падвергнуты рэзкай крытыцы ў праваслаўным свеце за “тую адкрытасць, якую прадэманстраваў”. “Наша ўсяленскае патрыяршаства і ў мінулым, і сёння бесперапынна падвяргаецца крытыцы за экуменічны дыялог, які яно вядзе, як быццам нашым жаданнем было здрадзіць праваслаўе. Няма нічога больш неабгрунтаванага!” - заявіў Патрыярх Барталамей І. “Толькі праз дыялог магчыма дасягнуць пагадненне, аднаўленне адносін і адзінства сярод хрысціян”, - дадаў кіраўнік Канстантынопальскай Царквы.

Патрыярх Канстантынопальскі валодае першынствам гонару, але не ўлады сярод аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў. У яго юрысдыкцыі знаходзяцца 3,5 млн. вернікаў, у той час як у найбуйнейшай у свеце Рускай Праваслаўнай Царкве налічваецца, паводзе яе заяваў, 110 млн. чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.