2012-07-13 12:15:42

Швейцарскія гвардзейцы вяртаюцца з пілігрымкі


RealAudioMP3 Завяршылася пілігрымка членаў першай групы Папскай швейцарскай гвардыі па слядах свайго нябеснага апекуна св. Марціна – “салдата па сіле, біскупа па абавязку, манаха па выбару”, як яго называе хрысціянская традыцыя. Пілігрымка праходзіла з 4 ліпеня па тэрыторыі Аўстрыі, Венгрыі і Славакіі. Гвардзейцы наведалі радзіму святога – венгерскі Самбатхей, славацкую Братыславу, дзе сустрэліся з прадстаўнікамі грэка-каталіцкай Царквы, а таксама аўстрыйскія святыні – венскі катэдральны касцёл св. Стэфана і абацтва Хайлігенкройц. Члены Папскай гвардыі, падзяліліся на тры групы, для таго, каб ў Ватыкане і Кастэль Гандольфа заўсёды заставалася неабходная для аховы парадку група салдат. Апошняя група завершыць пілігрымку 14 ліпеня.

Традыцыя правядзеня летніх пілігрымак Папскай швейцарскай гвардыі нарадзілася ў 2006 г., калі гвардзейцы наведалі магілу св. Марціна ў французскім Туры. У 2008 г. яны паехалі ў Сан Джавані Ратонда, каб прайсці шляхам св. айца Піо з Пьетрыльчыны, а ў 2010 г. пабывалі ў родных мясцінах Бэнэдыкта XVI, нямецкай Баварыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.