2012-07-13 12:09:41

Святы Айцец скончыць рукапіс “Езуса з Назарэту” да канца лета


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведаміў, што Бэнэдыкт XVI падчас свайго летняга прабывання ў Кастэль Гандольфа працуе над трэцяй часткай сваёй кнігі “Езус з Назарэту”. Ён хоча скончыць рукапіс да канца лета. У 2007 г. з’явілася першая частка трылогіі; называлася яна “Ад хросту ў Ярдане да Перамянення”. Другая выйшла ў 2011 г. і была прысвечана перыяду “Ад уезду ў Ерузалем да Уваскрэсення”. Менавіта ў прадмове да яе Бэнэдыкт XVI паведаміў, што заключная частка кнігі будзе распавядаць пра дзяцінства Езуса.

Святы Айцец прывёз таксама ў сваю летнюю рэзідэнцыю вялікую колькасць дакументаў, каб падрыхтавацца да вераснёўскага падарожжа ў Ліван, паведаміў кс. Ламбардзі.

Кіраўнік Залы Друку пракаментаваў таксама сітуацыю, узнікшую ў Кітаі пасля сакры, атрымаўшага папскі мандат біскупа Тадэўса Ма Даквіна. Езуіт ахарактэрызаваў яе як “анамальную”. Справа ў тым, што пасля пасвячэння новы дапаможны біскуп Шанхайскай дыяцэзіі знік. Па дадзеных мясцовых католікаў, дзяржаўныя ўлады змясцілі яго пад хатні арышт у семінарыі. “У нас у цяперашні час няма падрабязнай інфармацыі аб становішчы біскупа”, - сказаў кс. Ламбардзі і дадаў, што не існуе ніякага кантакту з іерархам.

Прычынай выкрадання, магла стаць гамілія біскупа Ма Даквіна, падчас якой ён заявіў аб выхадзе з Патрыятычнага аб’яднання кітайскіх католікаў, арганізацыі, што кантралюецца ўладамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.