2012-07-13 11:53:11

Прэзідэнт Італіі: мой сябар Бэнэдыкт XVI


RealAudioMP3 Прэзідэнт Італіі Джорджыа Напалетана адзначыў, што за 6 гадоў яго знаходжання на высокай пасадзе, адным з самых цудоўных досведаў сталі адносіны з Бэнэдыктам XVI. У інтэрв’ю “L’Ossevatore Romano” палітык падкрэсліў, што з Папам іх аб’ядноўвае шмат агульнага, а таксама пачуццё вялікай і ўзаемнай павагі. “Але ёсць таксама нешта большае, што кранае нашы чалавечыя ніці”, - адзначыў Прэзідэнт Італіі. Ён расказаў, што пасля канцэрту араба-ізраільскага аркестра “Заходне-усходні дыван”, які прайшоў 11 ліпеня ў Кастэль-Гандольфа з нагоды імянін Пантыфіка, яны разам спацыравалі і “размаўлялі як асобы, якіх аб’ядноўвае блізкае сяброўства, з улікам усіх адметнасцяў”, якія “звязаны з высокім служэннем і місіяй” Бэнэдыкта XVI. “Мы адчуваем сябе блізкімі людзьмі ў пэўным сэнсе таму, што пакліканы кіраваць вельмі складанымі рэальнасцямі. Папа, канешне, акрамя таго, што з’яўляецца “кіраўніком дзяржавы”, перш за ўсё – глава Паўсюднага Касцёла. А я ўзначальваю інстытуты Італьянскай Рэспублікі ў вельмі складаны перыяд”, - сказаў Напалетана. Ён падкрэсліў, што ў такіх умовах абодва кіраўнікі пакліканы быць носьбітамі і натхняльнікамі спакою і згоды. “Я вельмі адчуваю гэту маю місію – быць мадэратарам: не казажучы ўжо аб аналагічнай місіі Пантыфіка”, - прызнаўся італьянскі прэзідэнт.

Гаворачы аб адносінах Бэнэдыкта XVI да Італіі, Джорджыа Напалетана, узгадаў аб пасланні Святога Айца з нагоды 150-годдзя аб’яднання краіны. “Я нашу яго і буду насіць заўсёды з сабой, як спадчыну майго прэзідэнцкага мандата”, - сказаў палітык. Ён лічыць, што замест фармальнага паслання, Папа скіраваў вельмі глыбокія словы, а таксама выразіў свой погляд адносна гістарычных падзей. “Гэта па-сапраўднаму паказвае, як Італія, дзяржава і Касцёл, народ рэспублікі і народ Касцёла, глыбока і блізка паяднаныя”, - сказаў Напалетана.








All the contents on this site are copyrighted ©.