2012-07-13 13:02:35

Папу запрасілі наведаць Польшчу


RealAudioMP3 Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі запрасіў Бэнэдыкта XVI у другі раз наведаць краіну. Як паведаміла Канцэлярыя Прэзідэнта, 12 ліпеня кіраўнік дзяржавы напісаў у Ватыкан, што Польшча будзе шчаслівая прыняць Папу і “раздзяліць з ім яго радасці і клопаты”. Магчымы тэрмін візіту не называецца. Па словах Прэзідэнта, палякі з падзякай узгадваюць эмоцыі першага Пастырскага візіту Бэнэдыкта XVI у 2006 г. У той час, Папа наведаў асабліва важныя для свайго папярэдніка Яна Паўла II месцы: Кракаў і Вадавіцы. У праграме былі таксама Варшава, Чэнстахова і канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц-Біркенаў.

У кастрычніку 2011 г. Канферэнцыя Біскупаў Польшчы ўжо запрасіла Бэнэдыкта XVI наведаць краіну ў 2015 г. Повадам маглі б стаць урачыстасці хрысціянізацыі краіны. Польшча будзе адзначаць тады 1050-годдзе хросту князя Мешка. Таксама ідуць размовы аб правядзенні Сусветных дзён моладзі 2015 г. у Кракаве. Ужо загінуўшы папярэднік Камароўскага Лех Качынскі ў 2009 г. запрашаў Бэнэдыкта XVI наведаць краіну.







All the contents on this site are copyrighted ©.