“На тэрыторыі Еўрасаюза
знаходзіцца амаль мільён чалавек, пераважна жанчын, якія жывуць ва ўмовах рабства,
сексуальнай няволі і прымушэння да цяжкай працы”, - адзначае сённяшняя “L’Ossevatore
Romano”. Аналізуючы справаздачу Міжнаронай арганізацыі абароны працы, прадстаўленую
на сесіі ААН у Жэневе 11 ліпеня, ватыканскае выданне адзначае, што сексуальнаму выкарыстанню,
падлягаюць пераважна жанчыны з Азіі, Афрыкі, а таксама Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы,
а вось да цяжкай працы прымушаюцца пераважна грамадзяне Еўрапейскага Саюза. Гэты феномен
найбольш распаўсюджаны ў сферы сельскай гаспадаркі, хатняй працы, на маленькіх прадспрыемствах
і будаўніцтве. “Ахвяры падманваюцца адгукаючыся на прапановы працы, а потым бачаць,
што ўмовы аказваюцца горшыя за тыя, якіх яны чакалі”, - адзначаецца ў справаздачы.
Акрамя таго, даследванне Арганізацыі абароны працы выявіла шматлікія выпадкі, калі
дарослыя і дзеці прымушаюцца да незаконнай эканамічнай дзейнасці, у прыватнасці да
жабрацтва.
Адзначаецца, што значны прагрэс быў дасягнуты ў сферы барацьбы з
сексуальным рабствам і прымушэннем да цяжкай працы у Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі,
Італіі, Польшчы, Партугаліі і Румыніі, аднак патрабуецца далейшая дзейнасць у гэтым
накірунку. У прыватнасці, міжнароднай супольнасцю было выпрацавана супольнае акрэсленне
паняцця “прымусовая праца”, якой называюць “усялякія віды працы і паслуг, якія асоба
выконвае пад пагрозай пакарання ці не добраахвотна”, - адзначае “L’Ossevatore Romano”.