2012-07-11 12:16:28

У Рыме пройдзе каталіцка-ісламкі форум


RealAudioMP3 10 ліпеня ў Рыме прайшла пазачарговая нарада Камітэта па ісламска-каталіцкіх сувязях, падчас якой абмяркоўваліся адносіны паміж прадстаўнікамі двух рэлігій у сённяшнім гістарычным кантэксце. Старшынствавалі на сустрэчы: з боку Каталіцкага Касцёла – кардынал Жан Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, з мусульманскага – прафесар Хамід бін Ахмад Аль Рыфай, старшыня Міжнароднага ісламскага форуму для дыялога. Удзельнікі надзвычайнай нарады дамовіліся правесці наступнае пасяджэнне ў Рыме, у першую нядзелю ліпеня 2013 г. на тэму “Вернікі перад выклікам матэрыялізма і секулярызма”. У форуме прымуць удзел па восем чалавек з кожнага боку, – адзначаецца ў спецыяльным паведамленні апублікаванным 11 ліпеня.

Дыялог у рамках Камітэта па ісламска-каталіцкіх адносінах працягваецца з 1995 г. Яго мэта заключаецца ў тым, каб знайсці супольныя аспекты ў адносінах з сучасным светам і паміж прадстаўнікамі двух рэлігій.







All the contents on this site are copyrighted ©.