2012-07-11 13:38:25

Нямецкі епіскапат выпусціў гід па карыстанні сацыяльнымі сеткамі


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Германіі 11 ліпеня ў Боне апублікавала “Гід па карыстанні сацыяльнымі медыя”, у якім заключаны рэкамендацыі Каталіцкага Касцёла адносна паводзін сваіх супрацоўнікаў падчас карыстання сацыяльнымі сеткамі. “Нямецкі епіскапат адобрыў выкарыстанне сацыяльных сетак, якія сталі неад’емнай часткай жыцця многіх людзей”, - гаворыцца ў заяве, таму што яны “ствараюць новыя формы зносін і новую культуру дыялогу”. Даведнік імкнецца нагадаць правілы карыстання і паводзін у сацыяльных медыя. Яго аўтары ўпэўнены, што як сведкі Евангелля, супрацоўнікі могуць дзяліцца сваёй верай і рабіць гэта, кіруючыся прынцыпамі правільнага стылю, асабліва ў выпадку спрэчных дыскусій, і павагі да іншых рэлігій і розных меркаванняў. Выкарыстанне сацыяльных сетак, сцвярджаюць стваральнікі гіда, варта разглядаць як “захапляльны выклік, які варта прыняць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.