2012-07-10 13:32:14

У Бруселі рэлігійныя лідэры сустрэнуцца з палітыкамі ЕС


RealAudioMP3 12 ліпеня ў сядзібе Еўрапейскай камісіі ў Бруселі адбудзецца штогадовая сустрэча паміж кіраўнікамі структур Еўрасаюза і рэлігійнымі лідэрамі Езропы. У форуме прымуць удзел прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій, ісламу, юдаізму і індуізму. Каталіцкі бок будзе прадстаўляць старшыня Канферэнцыі Біскупаў Бельгіі, арцыбіскуп Андрэ Жозэф Леанар. Тэма спаткання: “Салідарнасць паміж пакаленнямі: асновы для будучага грамадства Еўропы”.

Форум з’яўляецца працягам дыялогу паміж Еўрапейскім Саюзам і прадстаўнікамі буйных рэлігійных супольнасцяў, прысутных на кантыненце. У гэтым годзе, які ААН прысвяціла пажылым людзям і салідарнасці паміж рознымі пакаленнямі, дыскусія будзе прысвечанана дэмаграфічнай сітуацыі, старэнню насельніцтва, гармоніі паміж прафесійным і сямейным жыццём, а таксама барацьбе з безпрацоўем, асаблівым чынам сярод моладзі.

Еўракамісія адзначыла, што сустрэча будзе таксама працягам ініцыятыў у рамках стратэгіі “Еўропа 2020”, мэтай якой з’яўляецца павышэнне эканамічнага дабрабыту, павелічэнне колькасці месц працы, спрыянне сацыяльнай інтэграцыі, а таксама барацьба з беднасцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.