2012-07-10 12:34:05

Сусветная сустрэча за мір пройдзе ў Сараева


RealAudioMP3 У сталіцы Босініі і Герацагавіны 9-11 верасня 2012 г. пройдзе Сусветная сустрэча за мір. У Сараева з’едуцца лідэры ўсіх асноўных рэлігій краіны, а таксама прадстаўнікі свету палітыкі і культуры з многіх краін свету. Сюды прыбудуць таксама дэлегацыі шматлікіх урадаў. Сусветную сусрэчу за мір у свеце арганізуе штогод Супольнасць св. Эгідзія на ўспамін гістарычнага спаткання, якое прайшло па ініцыятыве бл. Яна Паўла ІІ у Ассізі ў 1986 г. Арганізатары форума заявілі, што Сараева абрана не выпадкова. Гэта горад пакут і надзеі, месца, дзе ў мінулым мірна жылі людзі розных веравызанняў. Паводле іх, вераснёўскае мерапрыемства жадае падкрэсліць новую ролю рэлігій, якія сёння становяцца элементам адзінства і мірнага суіснавання. “Боснія знаходзіцца ў Еўропе, і Еўропа павінна актыўна дапамагчы ёй ў адбудове”, - заявілі арганізатары.

Кардынал Вінка Пуліч, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Босніі і Герцагавіны, адзначыў, што Сараева, дзе жывуць людзі розных веравызнанняў, патрабуе такіх сустрэч, якія з’яўляюцца знакам вялікай надзеі для адраджэння рэгіёну, прайшоўшага выпрабаванне болем і цярпеннем. Іерарх нагадаў словы бл. Яна Паўла ІІ, які падчас свайго апостальскага падарожжа сюды назваў Сараева “Іерусалімам Еўропы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.