2012-07-10 12:56:57

Святы Пасад тлумачыць казус славацкага арцыбіскупа


RealAudioMP3 Апостальская нунцыятура ў Славакіі выступіла з заявай ад імя Святога Пасаду, у якой патлумачыла сітуацыю з нядаўняй адстаўкай арцыбіскупа Трнавы Роберта Безака. “У сувязі са шматлікімі сігналамі, якія накіроўваліся непасрэдна ў Ватыкан ад святароў і вернікаў, аб пастырскай сітуацыі ў архідыяцэзіі Трнава, кардынал Дзяржсакратар упаўнаважыў Кангрэгацыю па справах Духавенства падрыхтаваць апостальскую візітацыю гэтага мясцовага Касцёла, з мэтай праверкі скаргаў”, - гаворыцца ў заяве. Візітацыя адбыласяся з 22 студзеня па 1 лютага 2012 г. Яе ўзначаліў чэшскі біскуп Ян Баксант. Вынікі былі накіраваны для разгляду ў Кангрэгацыю па справах Духавенства. Пасля гэтага Кангрэгацыя па справах Біскупаў паведаміла біскупа Безака аб самых важных момантаў, якія тычацца яго і яго пастырскай дзейнасці, і папрасіла яго даць ім ацэнку і прадставіць сваё меркаванне. Пасля дбайнага разгляду сітуацыі, Святы Айцец вырашыў прасіць біскупа Безака адмовіцца ад кіравання Трнаўскай архідыяцэзіяй. Пасля адмовы апошняга, Бэнэдыкт XVI вызваліў яго ад пасады і рашэнне было апублікавана 2 ліпеня 2012 г.

Святы Пасад выказвае “глыбокае шкадаванне” з нагоды таго, што біскуп Безак паскорыў публікацыю гэтай інфармацыі і, такім чынам, “парушыў папскую таямніцу”. Апостальская нунцыятура просіць славацкіх вернікаў “прыняць рашэнне Святога Айца добраахвотна і ў духу веры”, і спадзяецца на “умацаванне адзінства Касцёла ў краіне”.







All the contents on this site are copyrighted ©.