Бэнэдыкт ХVI спачувае ў сувязі са смерцю кардынала Эудженіў Араужу Салеша
Бэнэдыкт ХVI скіраваў
спачувальную тэлеграму на імя бразільскага арцыбіскупа Хоао Орані Тэмпеста ў сувязі
са смерцю кардынала Эудженіў Араужу Салеша, арцыбіскупа Рыа-дэ-Жанейра на пенсіі.
У тэлеграме Пантыфік адзначыў, што памёршы іерарх быў “бясстрашным пастырам” і “сапраўдным
сведкам Евангелля”. Ён паказваў усім шлях праўды, любові, служэння супольнасці і пастаяннай
увагі да найбольш патрабуючых. Святы Айцец падкрэсліў, што кардынал Араужу Салеш ажыццявіў
у жыцці сваю біскупскую місію, становячыся для ўсіх жыхароў Бразіліі надзейным пунктам
адліку і сведкам вернасці Апостальскай Сталіцы.