“L’Osservatore Romano” аб кнізе арцыбіскупа Гуджэроцці
У італьянскіх кнігарнях
з’явілася кніга “Каўказ і наваколлі. Падарожжа да хрысціянства на памежжы”, аўтарам
якой з’яўляецца арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь,
які да гэтага быў дыпламатычным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы ў Грузіі, Арменіі
і Азербайджане. Ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano” адзначае, што аўтар глыбока
пазнаёміўся з мовамі, духоўнасцю, звычаямі і гісторыяй рэгіёна, для чаго была неабходна
“асаблівая любоў”. У кнізе арцыбіскупа Гуджэроцці апавядаецца аб гісторыі культуры,
тэалогіі, літургіі і духоўнасці каўказкіх народаў. Ён падкрэслівае асаблівае знаходжанне
Арменіі і Грузіі, “на памежжы хрысціянства” і адзначае, што менавіта ў сувязі з гэтым
магчыма зразумець па-сапраўднаму іх культуры.
Арцыбіскуп апавядае аб творах
і жыцці двух выдатных прадстаўнікоў армянскага і грузінскага народаў: містыка Грыгорыя
з Нарэка і паэта Шота Руставэллі. Ватыканскае выданне адзначае, што ў арцыбіскупа
Гуджэроцці атрымалася фундаментальна зразумець значэнне іх слоў і перадаць з дапамогай
шматлікіх сінонімаў, лацінізмаў і неалагізмаў.