2012-07-09 13:45:04

Францыя: чарговая акцыя “Ноч касцёлаў”


RealAudioMP3 Вера і культура былі ў цэнтры арганізаванай 9 ліпеня ў Францыі акцыі “Ноч касцёлаў”. У яе рамках больш чым у 500 святынях па ўсёй тэрыторыі краіны былі арганізаваны мастацкія і духоўныя мерапрыемствы. “Насамрэч Касцёл па-сапраўднаму знаходзіцца на сваім месцы, калі набліжаецца да людзей, бо наша ідэнтычнасць, як католікаў, выражаецца менавіта ў такой адкрытасці” , - пракаментаваў ініцыятыву прэс-сакратар Канферэнцыі Біскупаў Францыі кс. прэлат Бернард Подвін. Ён расказаў, што кожнай парафіяльнай групе была дадзена поўная свабода ў арганізацыі мерапрыемства . Таму існавала вялікая разнастайнасць у прапанаваных ініцыятывах – чытанне рэлігійных тэкстаў XVI і XVII ст, канцэрты сакральнай музыкі, малітоўныя чуванні і інш.

Адным з ініцыятараў правядзення “Ночы касцёлаў” з’яўляецца франка-брытанскі акцёр і рэжысёр Майкл Лонсдэйл, вядомы па сваіх ролях у фільмах “Імя ружы”, “Мюнхен”, “Людзі і Богі”. Ён лічыць, што касцёлы з’яўляюцца месцамі малітвы, радасці, святла і разважання. “Іх наведванне ў начны час, з’яўляецца незвычайным, здзіўляючыі і рэдкім, таму магчыма атамасфера ў іх можа быць больш спрыяльнай і карыснай”, - адзначыў Лонсдэйл.








All the contents on this site are copyrighted ©.