2012-07-09 12:15:10

Манголія адзначае 20-годдзе дзейнасці каталіцкіх структур


RealAudioMP3 10-11 ліпеня у Манголіі будзе адзначацца 20-годдзе дзейнасці структур Каталіцкага Касцёла. Ва ўрачыстых мерапрыемствах прымуць удзел госці з некаторых бліжэйшых краін, а таксама з Ватыкана. Апостальскую Сталіцу на святкаванні будзе прадстаўляць арцыбіскуп Савіа Хон Тайфай, сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў. Першая каталіцкая місія ў Манголіі пачала дзейнічаць у 1992 г. Яе узначальваў тагачасны Апостальскі нунцый у Паўднёвай Карэі арцыбіскуп Вэнчэслао Падзіла, які сёння з’яўляецца Апостальскім прэфектам ва Улан-Батары. Ён прыбыў у Манголію, разам з двума паплечнікамі з кангрэгацыі Беззаганнага Сэрца Марыі. Сёння тут працуе 64 місіянеры з 18 краін свету: сярод іх члены 9 манаскіх кангрэгацый, а таксама дыяцэзіяльныя святары. Кольскасць вернікаў у Манголіі перавышае 400 чалавек.

Падводзячы вынікі дваццацігадовай працы арцыбіскуп Падзіла адзначыў, што нягледзячы на дасягнутыя поспехі ў евангелізацыі, неабходна працягваць спрыяць развіццю мясцовай каталіцкай супольнасці: дапамагаць у распазнанні пакліканняў і праводзіць шырокую душпастырскую дзейнасць.

На сённяшні дзень у Манголіі дзейнічае 4 каталіцкія парафіі, адна з якіх знаходзіцца не ў сталіцы, але ў другім, па колькасці насельніцтва, горадзе Дархан. Акрамя таго існуюць каталіцкія школы для бедных, тэхнічны цэнтр для моладзі, ў якім можна атрымаць прафесійную спецыяльнасць. З нагоды 20-годдзя дзейнасці Каталіцкіх будзе адкрыта бальніца для бедных у перыфірыйным раёне Улан-Батара.








All the contents on this site are copyrighted ©.