2012-07-09 15:39:05

Кітай: новапрызначаны біскуп адмовіўся ад уступлення ў “патрыятычны” Касцёл


RealAudioMP3 Новапрызначаны кітайскі біскуп Тадэвуш Ма Даквін у Шанхайскай дыяцэзіі, адмовіўся ад уступлення ў кітайскі “патрыятычны” Касцёл, які дзейнічае пад кіраўніцтвам мясцовых уладаў і не прызнаецца Апостальскай Сталіцай. 44-летні іерарх, які атрымаў біскупскую сакру з дазволу Святога Айца, падчас цырымоніі ўскладання рук, не дазволіў зрабіць гэта прысутнаму на пасвячэнні прадстаўніку “патрыятычнага” Касцёла. Св. Імшу падчас якой адбывалася сакра, узначальваў прызнаны Апостальскай Сталіцай біскуп Джын Луксіан, аднак на цырымонію прыбыў таксама і нелігітымны біскуп Міндонга Жан Сілу. Пасля таго, як дайшла яго чарга ўскладаць рукі на кандыдыта, апошні не дазволіў гэта зрабіць.

Іерарх патлумачыў, што хоча служыць вернікам у Касцёле прызнаным Святым Пасадам, што выклікага бурныя апладысменты і слёзы прысутных. На дадзены момант афіцыйная кітайскія улады, забаранілі яму выконваць абавязкі біскупа, - паведамляе інфармацыйнае агенцтва “KAI”.








All the contents on this site are copyrighted ©.