2012-07-08 11:51:39

Святы Пасад аб душпастырскаай апецы маракоў


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў арцыбіскуп Антоніо Марыя Вэльё скіраваў пасланне з нагоды Дня апостальства людзей мора, які адзначаецца 8 ліпеня. У пасланні іерарх адзначыў, што сёння каля 90% сусветнага гандлю праходзіць па моры. Пабудова новых партоў далёка ад гораду робіць тое, што праца маракоў становіцца ўсё часцей нябачнай для грамадства. “Аднак маракі і іх сем’і не ёсць нябачнымі для Бога і Касцёла. Апостальства людзей людзей мора прызнае іх цяжкую працу, іх праблемы і пакуты праз пастырскі клопат, які ахвяроўваюць капэланы і добраахвотнікі”, - адзначыў арцыбіскуп Вэльё. Старшыня ватыканскай дыкастэрыі падкрэсліў, што маракі часта працуюць у вельмі небяспечных абставінах, часта стаюць аб’ектам нападаў з боку піратаў і арганізаванай злачыннасці.

“Дзякуючы “Марской Нядзелі”, якую адзначаем штогоду, я спадзяюся, што нашы хрысціянскія супольнасці і грамадства ў цэлым, прызнаюць людзей мора за тыя чалавечыя істоты, якія спрыяюць таму, што нашае жыццё становіцца ўсё больш камфортным”, - адзначыў іерарх. На заканчэнне паслання арцыбіскуп Вэльё запрасіў людзей мора прыняць удзел у ХХІІІ Сусветным Кангрэсе Апостальства людзей мора, які пройдзе 19-23 лістапада 2012 г у Ватыкане на тэму: “Новая евангелізацыя ў свеце людзей мора”. “У гэтыя дні мы збярэмся разам з біскупамі-прамоўтэрамі, капэланамі і валанцёрамі, каб паразважаць над выклікамі, якія асяроддзе людзей мора ставіць для душпастыраў”, - адзначыў у сваім пасланні арцыбіскуп Вэльё.








All the contents on this site are copyrighted ©.