2012-07-06 13:02:08

“L’Osservatore Romano” аб парадоксах гуманітарных войнаў


RealAudioMP3 Войны ХХ і ХХІ стт. – гэта ў большасці войны грамадзянскі, падчас якіх цывільнае насельніцтва не з’яўляецца ўжо пасіўным элементам канфліктаў, піша на сваіх старонках сённяшняя “L’Osservatore Romano”. Газета падкрэслівае, што з часам гэтыя войны стварылі новы феномен, так званых гуманітарных войнаў, вытокі якіх сягаюць старой практыкі выбару меншага зла. “На сённяшні дзень памеры гуманітарнай інтэрвенцый і мілітарызацыя правоў чалавека прывялі да кацэпцыі легітымнага насілля”, - адзначае выданне. Так адбывалася падчас канфлікту ў Газе, дзе забароненая дзейнасць стала законнай, калі прымалася вялікай колькасцю краін.

Ватыканская газета адзначае, што гэтая і іншыя канцэпцыі апісаны ў кнізе Карла Джэна: “Гуманітарныя войны. Мілітарызацыя правоў чалавека”, у якой войны аналізуюцца на фізіялагічным узроўні. “Osservatore” нагадвае, што пачатыя як грамадзянскія, яны ператвараюцца ў гуманітарныя, калі слабейшы бок здольны запэўніць сабе падтрымку міжнароднай супольнасці. “Так мусульмане Босніі і Герцагавіны і албанцы Косава былі выратаваны ад сербскага прыгнёту”, - адзначае газета. Аднак, дзеля гэтага было выкарыстана шмат пастак, правакацый, падману для апраўдання сябе як нявінных ахвяр, і прадстаўлення тых, хто выключна паддаўся на правакацыі і праявіў неадэкватную рэакцыю, як злачынцаў.

“Osservatore” нагадвае, што менавіта падчас гуманітарных канфліктах, у якіх ні адзін з ваюючых бакоў не прызнае несправядлівасці сваёй вайны, выступіла новая з’ява – заложнікі. Шмат разоў дзяцей выкарыстоўвалі для таго, каб аўтобусы з ваеннымі не абстрэльваліся апанентамі. “Пекла выбрукаванае добрымі намерамі, здаецца ўсё больш і больш рэальным”, - заключае “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.