2012-07-06 15:19:51

Лідэры хрысціянскіх Цэркваў Еўропы за адзіную рэгіянальную палітыку


RealAudioMP3 5 ліпеня Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці разам з Камісіяй “Царква і грамадства” Канферэнцыі еўрапейскіх Цэркваў і Радай евангельскіх Цэркваў Гераманіі апублікавалі сумесны дакумент, у якім падкрэслілі важнасць адзінай палітыкі ў структуры Еўрасаюза. У дакуменце адзначаецца, што мэта рэгіянальнай палітыкі ЕС, як гэта было вызначана дамовамі, павінна заключацца ў памяншэнні няроўнасці паміж рэгіёнамі кантынента, а таксама садзейнічанні збалансаванаму рэгіянальнаму развіццю. У дакуменце адзначаецца, што рэгіянальная палітыка павінна быць выразам салідарнасці ўнутры ЕС.

“Для хрысціян салідарнасць – гэта натуральны выраз іх веры. Таму, хрысціянскія Цэрквы перакананы, асабліва ў час, калі працэс еўрапейскага аб’яднання падвяргаецца сур’ёзным выпрабаванням, што сумесная рэгіянальная палітыка мае важнае значэнне для адзінства паміж еўрапейскімі краінамі”, -адзначылі хрысціянскія лідэры Еўропы.

Тэкст дакумента, пад назвай: “Роля рэлігійных дзеячаў у адзінай еўрапейскай палітыцы”, дэманструе салідарнасць хрысціянскай супольнасці ў гэтым працэсе. Тут апісваецца уклад хрысіян у адукацыйную і культурную сферы, спорт і сацыяльную інтэграцыю. “Хрысціянскія Цэрквы хочуць даць, такім чынам, добрыя парады для палітыкаў Еўрапейскага Саюза падчас перагляду імі, у бліжэйшы час, сваёй рэлігіянальнай палітыкі”, - адзначаецца ў звароце хрысціянскіх лідэраў Еўропы.








All the contents on this site are copyrighted ©.