Бэнэдыкт ХVI здзейсніць прыватны візіт у італьянскі горад Нэмі
9 ліпеня Бэнэдыкт
ХVI здзейсніць прыватны візіт у дом айцоў-вербістаў у Нэмі, дзе ён спыняўся ў 1964
г. падчас свайго ўдзелу ў працах ІІ Ватыканскага Сабору. У той час у доме айцоў з
Кангрэгацыі Божага Слова знаходзілася сядзіба рэдакцыйнага камітэта, які распрацоўваў
праект саборнага дакументу аб місіянерскай дзейнасці Касцёла “Ad Gentes”. У склад
камітэта тады ўваходзіў і нямецкі тэолаг, 37-гадовы прафесар Ёзэф Ратцынгер, які з’яўляўся
саборным экспертам. Кіраўніком гэтага органу быў абраны генеральны настаяцель Кангрэгацыі
Божага Слова кс. Ёганес Шутэ, што запрасіў членаў размясціцца ў кляштары вербістаў,
харазматам якіх з’яўляецца місіянерская праца. 12-16 студзеня 1965 г. камітэт правёў
першую сустрэчу ў Нэмі. Яго працы доўжыліся амаль год і былі прадстаўлены 7 снежня
1965 г. Дэкрэт “Ad Gentes” стаў апошнім дакументам, прынятым Саборам. За яго прагаласавала
2394 саборных айцы. Толькі 5 было супраць. Гэта быў абсалютны рэкорд; ніводзін іншы
саборны дакумент не здабыў такой колькасці галасоў.