2012-07-06 12:05:50

Англіканскі малітоўнік у каталіцкім варыянце


RealAudioMP3 Набліжаецца да завяршэння праца над каталіцкім малітоўнікам англіканскай традыцыі. Яго рыхтуе Ардынарыят для былых англікан у Вялікабрытаніі. Па словах яго прэс-сакратар а. Джэймса Брэдлі, гэта будзе яркі прыклад таго, як аб’яднаць традыцыі і Цэрквы. Яго аўтары грунтаваліся на малітоўніку 1662 г. Гэта ў пэўным сэнсе англіканская версія брэвіярыя і іншых літургічных кніг. Змены былі ўнесены толькі там, дзе гэтага вымагае каталіцкая вера. Застануцца малітоўныя просьбы за каралеву, але будуць дададзены малітвы за Папу.

Малітоўнік выкарыстоўвае традыцыйную мову англіканскай літургіі. “Яе ўзнёсласць – гэта сведчанне нашых адносін да Бога”, - патлумачыў а. Брэдлі. Нягледзячы на тое, што зборнік малітваў прызначаны перш за ўсё для былых англікан ў Вялікабрытаніі, магчыма, ён будзе карысным таксама для Ардынарыятаў у іншых краінах. З англіканскай традыцыі могуць атрымаць шмат таксама католікі, якія не маюць каранёў у англіканстве. “Спадзяюся, што гэта праца будзе спрыяць распаўсюджанню штодзённай малітвы на брэвіярыі сярод усіх вернікаў”, - дадаў прадстаўнік брытанскага Ардынарыяту.







All the contents on this site are copyrighted ©.